Будынак Нацыянальнай бібліятэкі зноў названы адным з самых недарэчных у сьвеце

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, узьведзеная ў 2006 г., ўвайшла ў сьпіс найбольш недарэчных будынкаў сьвету. Акрамя беларускага «дыямэнту» у сьпіс, прадстаўлены ў кастрычніцкім нумары часопісу Travel + Leisure, увайшлі яшчэ 13 найбольш нязграбных і недарэчных пабудоў.

Новы будынак Нацаянальнай бібліятэкі ўвайшоў у сьпіс Travel + Leisure пад нумарам 9. Часопіс апісвае «нацыяналку» як «аблеплены шклянымі панэлямі 23-павярховы ромбакубактаэдр у камплекце зь каляровымі сьветадыёдамі, ад якіх будынак зіхаціць уначы».


Фота Giancarlo Rosso

«У рэшце рэшт, цяжка зайздросьціць бібліятэцы з такім амулетам», — адзначае выданьне.

«Нацыянальная бібліятэка нагадвае мне бактыяфаг» (вірус, які паглынае бактэрыяльныя клеткі), — адзначае ў камэнтарах да артыкулу аб бібліятэцы невядомы вірусоляг. «Гэта надзвычай дзіўна».

Для складаньня сьпісу часопіс зьвярнуўся да архітэктараў і дызайнэраў, а таксама да прадстаўнікоў грамадзкасьці. У выніку найбольшым прадстаўніцтвам у рэйтынгу можа «пахваліцца» ЗША: цэлых 4 будынкі, разьмешчаных на паўночнаамэрыканскім кантынэнце, ўвайшлі ў сьпіс.

Асаблівую ўвагу экспэрты зьвярнулі на будынак у Портлэндзе, у якім разьмешчанае гарадзкое бюро водазабесьпячэньня. Гэты рознакаляровы постмадэрнісцкі будынак з маленькімі вокнамі — «адно з самых ненавісных у Амэрыцы» — ня толькі ўлучылі ў сьпіс, але і пазначылі ва ўступных артыкуле як узор архітэктурнай нязграбнасьці.


Будынак у Портлэндзе названы “узорам архітэктурнай нязграбнасьці”


Кампанію беларускай бібліятэцы склаў паўночнакарэйскі доўгабуд The Ryugyong Hotel

Нацыянальная бібліятэка ўжо ня першы раз трапляе ў сьпісы найбольш недарэчных будынкаў сьвету. У прадстаўленым нядаўна сьпісе «50 дзіўных будынкаў» часопісу Village Of Joy «нацыяналка» заняла 24-ую пазыцыю. Падаецца, яна на доўга прапісалася ў падобных рэйтынгах.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.