ЭЗ хоча зьнізіць гучнасьць mp3-плэераў
Эўракамісія ўводзіць новыя патрабаваньні да гучнасьці
Эўракамісар па абароне правоў спажыўцоў Меглена Кунева, якая ўжо доўгі час спрабуе зьвярнуць увагу на «незваротную дэградацыю» слыху сучаснай моладзі, прадставіла на гэтым тыдні новыя правілы для вытворцаў
Па словах Куневай, мэляманы, якія слухаюць музыку на максымальнай гучнасьці, рызыкуюць сваім здароўем. Па інфармацыі эўрапейскіх навуковых структур, да 10 мільёнаў моладзі на кантынэнце знаходзіцца ў небясьпецы пашкодзіць альбо страціць слых, паведамляе Reuters.
Па словах навукоўцаў, кожны дзесяты чалавек рызыкуе страціць слых, калі на працягу 5 год штодзённа будзе слухаць плэер надта гучна.
На дадзены момант максымальны ўзровень гучнасьці ў музычных гаджэтах складае 100 дБ. Эўракамісія прапануе зьменшыць гэты ўзровень да 80дБ. Максымальны ўзровень гуку iPod’аў можа дасягаць 130 дБ, перадае Pollstar.
Любы гук, большы да 120 дБ, можна параўнаць з гучнасьцю ўзьлёту самалёта.
Цяпер прапановы Эўракамісіі мусяць быць узгодненыя з эўрапейскім камітэтам стандартызацыі рашэньняў у электратэхніцы. Гэты працэс можа заняць да