Беларускі рэпэр Vinsent прэзэнтаваў у Сеціве свой дэбютны кліп
Відэа было зьнятае на песьню «Працягваю жыць» з альбому «Пачатак», што выйшаў у 2009 годзе. Разам з прэзэнтацыяй кліпа ў Сеціве для вольнага спампоўваньня былі выкладзеныя ўсе трэкі альбому.
Першы альбом беларускамоўнага рэпэра Vinsent'а выйшаў у лютым гэтага году. У красавіку адбылася канцэртая прзэнтацыя ў клюбе «Гудвін», на якую сабралося блізу сотні гледачоў.
Цяпер «Пачатак» можна спампаваць бясплатна на сайце www.vinsent.org:
«Альбом цяпер дасяжны для бясплатнага спампоўваньня. Час дыктуе свае ўмовы. У маіх далейшых плянах запіс мікстэйпу. Той матэрыял я выкладу адразу ў Інтэрнэт», — тлумачыць рэпэр.
Каментары праз FACEBOOK