ТОП-10 гарадоў з найбольшай у Эўропе зарплатай
Самыя тоўстыя кашалькі маюць швэйцарцы, а ў Кіеве зь Вільняй хутка зарабіць вялікія грошы праблематычна. Forbes клапатліва апрацаваў дасьледаваньне банка UBS і апублікаваў сьпіс найбольш прывабных у пляне заробкаў эўрапейскіх гарадоў.
Згодна з рэйтынгам, найлепшыя зарабляюць у Цюрыху
У тым, што ў Швэйцарыі зарабляюць нядрэнна, мала хто сумняваўся. Але да Цюрыху і Жэнэвы, якія занялі адпаведна першы і другі радок рэйтынгу Forbes беларусам далекавата. Большасьць суседзяў Беларусі бліжэй за ўсё да аўтсайдэраў сьпісу: калі ў швэйцарскіх гарадах можна зарабіць у сярэднім $22.60 — $20,40 у гадзіну, улічваючы падаткі, то ў Кіеве зь Вільняй разьлічваць прыйдзецца толькі на $2,40 і $3.90 адпаведна.
Дасьледаваньне кошты і прыбыткі правёў швэйцарскі банк UBS, вынікі якога дэманструюць пакупніцкую здольнасьць ў 73 гарадах сьвету. Дадзеныя былі атрыманыя шляхам аналізу пагадзіннай заработнай платы прадстаўнікоў 14 розных прафэсій. Экспэрты вымералі пагадзінную аплату нета і брута, падатковыя і сацыяльныя адлічэньні, выхадныя дні і падлічылі, колькі дзён неабходна працаваць чалавеку для таго, каб купіць
UBS вывучыў сытуацыю з заробкамі ў 37 гарадах Эўропы
Рэйтынг паказвае вялікі разрыў у даходах паміж захадам і ўсходам Эўропы. Калі на Захадзе сярэдняя пагадзінная аплата працы дасягае $20,20, то ў краінах Усходняй Эўропы ледзь перавышае чвэрць гэтага паказчыку, то бок $5,50. У той час, як у Цюрыху аўтамэханік зарабляе ў сярэднім $43100 ў год пасьля выплаты падаткаў, яго калега ў Дубліне — $34800, а ў Варшаве ён прынясе дадому ўсяго $7500.
Вось і атрымліваецца, што сярэдняму працоўнаму ў Кіеве каб набыць iPod трэба працаваць 82 гадзіны, а жыхару Осла хопіць на гэта 10 з паловаю гадзін.
Топ-10
- Цюрых
- Жэнэва
- Люксэмбург
- Капэнгаген
- Осла
- Хэльсынскі
- Мюнхэн
Франкфурт-на-Майне - Брусэль
Ніжэйшы радок у рэйтынгу 37 гарадоў займае Кіеў. Недалёка ад яго сышлі Рыга (30) і Варшава (31). Там можна зарабіць у сярэднім $4.30 і $4.10 адпаведна. Хаця Кіеў згодна з рэйтынгам UBS — адзін з самых танных гарадоў Эўропы. Сярэдняй заходняй сям’і (такі ўжо эталён узялі дасьледчыкі) хопіць на ежу $221 у месяц, у той час, як жыхару Капэнгагену і $500 будзе мала.
Аб заробках у Менску дасьледчыкі не цікавіліся, што прадказальна. Але нават згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у сталіцы Беларусі сярэдні заробак складае $2.66 у гадзіну. Статыстыка па заробках з улікам заплачаных падаткаў адсутнічае. У дзяржаўнай сфэры пасьля выплаты падаткаў сума сярэдняга заробку склала б $2,29, што непараўнальна нават зь кіеўскім паказчыкам.