Далучыцца ў каманду па стварэньні другога выданьня «Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі»
Шукаецца энэргічны, адказны, мабільны чалавек (пол ня мае значэньня) для працы па зьбіраньню і ўдакладненьню ўжо наяўнай інфармацыі для другога выданьня «Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі».
Зьміцер Падбярэскі і выдавец Зьміцер Колас на прэзэнтацыі «Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі» 2 чэрвеня ў Graffiti. Аўтар фота - Юра Сідун.
Запрашаю тых, хто жадае праз гэтую працу бліжэй пазнаёміцца зь некаторымі айчыннымі выканаўцамі і калектывамі. Добрай аплаты працы не абяцаю, але нешта адшукаецца.
Праца разьлічана прыблізна на два гады, хоць значнага часу вымагаць ня будзе. Асобна: будзе патрэбны адмысловец, які здолее падрыхтаваць да выданьня энцыкляпэдыю ў мультымэдыйным варыянце, чалавек з досьведам падобнай працы. Усе прапановы дасылайце на адрас padbiarez@gmail.com.
Дзядзя Дзіма Падбярэзскі:)