У Лінгвістычным унівэрсытэце 2700 студэнтаў застаюцца без інтэрнату
Унівэрсытэт можа даць жыльлё ў інтэрнаце толькі 26–27% студэнтаў, а без жыльля застаюцца яшчэ 2700 студэнтаў. Ужо чацьверты год навучальная ўстанова займаецца пошукам жыльля для сваіх студэнтаў. Сёлета рэкляма са зваротам да гаспадароў сталічных кватэраў зьявілася і ў менскім мэтро.
Як распавёў TUT.BY кіраўнік аддзелу выхаваўчай працы Лінгвістычнага ўнівэрсытэта Ігар Пучэня, сёлета ўдалося «прыстроіць» ужо 200–250 першакурсьнікаў, але праблема недахопу жыльля ўсё яшчэ актуальная.
Унівэрсытэт стварыў электронны банк дадзеных, каб жадаючыя студэнты маглі атрымаць раздрукоўку з прапановамі па кватэрах. Гаспадары кватэраў, якія жадаюць прадаставіць жыльлё студэнтам «ИнЯзу», могуць тэлефанаваць у аддзел выхаваўчай працы МДЛУ па менскім нумары 284 38 05.
Праблема недахопу месцаў у інтэрнатах актуальная і для іншых менскіх ВНУ. Так, у інтэрнаты БДУІР сёлета заселяць толькі палову іншагародніх. Агулам у БДУІР у двух інтэрнатах пражывае каля 2 500 чалавек. На наступны год унівэрсытэт плянуе адчыніць яшчэ адзін інтэрнат для студэнцкіх сем’яў і асьпірантаў, але ён разьлічаны толькі на 300 месцаў.