8–9 жніўня пад Луцкам фэст музыкі і мастацтва «Бандерштат»

Пад Луцкам у пачатку жніўня пройдзе вялікі фэст альтэрнатыўнай музыкі і сучаснага ўкраінскага мастацтва «Бандерштат». Беларусь прадставіць «Mauzer», а хэдлайнэрам фэсту стане гурт «Тартак».

 

З 8-га па 9-га жніўня на Валыні пройдзе фэст альтэрнатыўнай музыкі і сучаснага мастацтва «Бандерштат-2009». Мерапрыемства прысьвечанае стагодзьдзю з дня народзінаў Сьцяпана Бандэры. Арганізатар дзеі — моладзевая грамадзкая арганізацыя «Нацыянальны Альянс».

Фэст вылучаецца сярод іншых нацыянальна-патрыятычным накірункам. Менавіта таму кожны ўдзельнік яго здолее павітацца з самім Сьцяпанам Бандэрай (!) — унукам нацыянальнага героя Украіны.

У праграму Бандэрштату ўвайшло шмат забаўляльных і спартовых мерапрыемстваў: вела- і пешаквэсты, спартовыя спаборніцтвы, графіці, кірмашы, народныя гульні і традыцыйныя ўкраінскія забавы, літаратурны мініфэст патрыятычнай паэзіі, паказальныя выступы і майстар-клясы ўкраінскіх баявых мастацтваў, кінапаказы і іншыя нечаканыя падзеі і сустрэчы. Таксама кожны жадаючы атрымае магчымасьць бясплатна зрабіць тату на нацыянальную тэматыку.

На фэст адбіраліся толькі тыя гурты, якія выконваюць кампазыцыі па-ўкраінску. Выключэньнем стала вядомая беларуская каманда «Mauzer». Хэдлайнерам Бандэрштату стане гурт «Тартак». На сцэне фэсту будзе прэзэнтаваны іх новы альбом — «Опір матеріалів». Падрабязная інфамацыя на сайце фэсту

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0503 seconds.