Дэбют новых ініцыятываў урада па цэнзуры кітайцы сустрэнуць байкотам Сеціва

Не выходзіць у Сеціва 1 ліпеня заклікаюць кітайскія юзэры ў знак пратэсту супраць новай ініцыятывы сваіх уладаў па фільтраваньні інтэрнэту. У дадатак да «Вялікага кітайскага фаерволу» ад пачатку ліпеня ўсе кампутары ў Кітаі будуць прадавацца з адмысловым софтам, які нібыта мусіць абараняць ад доступу да порнарэсурсаў, але насамрэч будзе дадаткова фільтраваць сайты, што не падабаюцца кітайскаму ўраду.

 
У кітайскай інтэрнэт-кавярні. Фота: REUTERS/Stringer

Green Dam, распрацаваная кампаніяй Jinhui Computer System Engineering, будзе перадусталёўвацца на ўсе новыя кампутары. Улады сьцьвярджаюць, што фільтар прызначаны для блякаваньня порнарэсурсаў, аднак шматлікія інтэрнэт-карыстальнікі і праваабаронцы ўнутры і за межамі Кітая ўпэўненыя, што кампанія супраць «нядобрых» сайтаў ёсьць не што іншае, як падстава для шырокамаштабнай «зачысткі» рэсурсаў, якія выклікалі незадаволенасьць урада.

Пад ціскам сусьветнай грамадзкасьці кітайскія ўлады адмянілі абавязковасьць усталёўкі цэнзурнага софту на кожным кампутары ў Кітаі. Тым не менш праграма ўсё роўна будзе пастаўляцца з кожным новым прададзеным кампутарам.

Паводле Reuters

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.8024 seconds.