Пахаваньне "студэнткі-тэрарысткі" вылілася ў беспарадкі

У стыхійныя акцыі пратэсту вылілася ў індыйскім штаце Махараштра пахаваньне магчымай тэрарысткі, забітай у перастрэлцы з паліцыяй. У Мумбры па закліку мусульманскай супольнасьці другі дзень праходзіць страйк супраць дзеяньняў паліцыі суседняга штату Гуджарат, якая, на думку лідэраў супольнасьці, расстраляла невінаватага чалавека.

15 чэрвеня паліцыя Ахмедабада паведаміла пра ліквідацыю ў ходзе перастрэлкі чатырох членаў прапакістанскай экстрэмісцкай арганізацыі "Лашкар-э-Тайба", паведамляе РИА "Новости". Па дадзеных паліцыі, загінулыя рыхтавалі замах на галоўнага міністра штата Нарэндру Моды.

У ліку забітых была 19-гадовая студэнтка Ішрат Джахан Шамім Раза. Яе сваякі заявілі, што Ішрат ня мае дачыненьня да тэрарыстаў. Такія ж паказаньні далі студэнты і выкладчыкі.

Пасьля інцыдэнту быў зроблены вобшук у доме Ішрат, аднак ніякіх доказаў яе сувязі з "Лашкар-э-Тайбе" знойдзена не было. У той жа час паліцэйскія абвясьцілі пра знаходку двух дзёньнікаў, адзін зь якіх быццам належыць Ішрат і даводзіць яе сувязі з тэрарыстамі.

kipryda 00:00, 20/06/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0051 seconds.