Бацькі рызыкавалі жыццём, каб перадаць сваім дзецям шпаргалкі на іспыт

Індыйскае тэлебачанне паказала кадры, дзе бацькі і сябры індыйскіх 10-класнікаў вылезлі на вокны будынка, у якім праходзіў экзамен, і перадавалі шпаргалкі школьнікам.

Каля 600 вучняў сярэдняй школы ва ўсходняй Індыі былі выгнаныя за спісванне. Пра гэта паведамілі мясцовыя органы адукацыі, якіх цытуе Seattle Times.

Інцыдэнт прыцягнуў шырокую ўвагу пасля таго, як індыйскае тэлебачанне паказала кадры, дзе жадаючыя дапамагчы карабкаюцца на будынак.

Каля 1,4 мільёна 10-класнікаў праходзілі тэсты ў больш за 1200 сярэдніх школ штата Біхар. Дзеці сутыкаюцца з велізарным ціскам, бо яны павінны здаць іспыты, каб мець магчымасць працягнуць адукацыю.

Выкладчыкі і дзяржслужачыя з аддзела адукацыі, назіраючы за іспытамі, «злавілі» сотні студэнтаў, якія падглядвалі ў падручнікі ці шпаргалкі. Па словах міністра адукацыі штата Біхар П.К. Шахі, немагчыма было пракантраляваць 6 млн. бацькоў і сяброў, якія суправаджалі студэнтаў у экзаменацыйныя цэнтры.

Дзяржаўныя органы таксама атрымалі падтрымку паліцыі ў школах, дзе адбываліся іспыты.

«Але мы не можам выкарыстоўваць сілу, каб прагнаць бацькоў», – сказаў міністр адукацыі штата Біхар П.К. Шахі.

Амаль два дзясяткі бацькоў былі затрыманыя з-за таго, што дапамагалі сваім дзецям, але іх адпусцілі з паліцыі праз некалькі гадзін. Таксама органы адукацыі адмянілі іспыты ў чатырох цэнтрах, пасля выкрыцця падману.

Па словах прадстаўнікоў уладаў, злоўленым студэнтам будзе забаронена здаваць іспыты на тэрмін да трох гадоў, яны аплацяць штраф і ці нават будуць адпраўленыя ў турму.


Віктар Контар 10:00, 22.03.2015 | Цікавосткі |




comments powered by Disqus
 
In 0.0453 seconds.