Загад пра адлічэньне з БДУ за сьпісваньне пакуль што ня ўхвалены!

Інфармацыя пра тое, што за выкарыстаньне шпаргалак студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта будуць падпадаць пад адлічэньне, не адпавядае рэчаіснасьці. Гэтую сітуацыю карэспандэнту БелТА пракаментаваў начальнік галоўнага кіраўніцтва вучэбнай і навукова-мэтадычнай працы БДУ Віктар Самахвал.

Адпаведна зь яго словамі, 25 чэрвеня 2003 года Навуковы савет БДУ прыняў пастанову, згодна зь якой "...выкарыстаньне студэнтамі не санкцыянаваных выкладчыкам крыніцаў інфармацыі ды сродкаў прыступу да йх будзе разглядацца як грубейшае парушэньне вучэбнай дысцыпліны, маральных прынцыпаў унівэрсітэта і цягнуць за сабою аўтаматычнае выключэньне з шэрагаў студэнтаў у вызначаным парадку". Але гэты дакумэнт не зацьверджаны загадам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта Васіля Стражава, адзначыў Віктар Самахвал.

Як мяркуе Васіль Стражаў, дадзеная пастанова Навуковага савета ня можа быць ухваленай, бо супярэчыць дзейнай інструкцыі "Аб парадку перавядзення, зварочваньня і адлічэньня студэнтаў ВНУ". Яна прадугледжвае, што студэнт ці студэнтка могуць быць адлічаныя толькі:

  • па сваёй волі;
  • з прычыны перавядзеньня ў іншую ВНУ;
  • з-за стану здароўя;
  • за акадэмічнае непасьпяваньне (тры нездавальняючыя адзнакі);
  • за сістэматычнае парушэньне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку вышэйшае навучальнае ўстановы.

Начальнік галоўнага кіраўніцтва вучэбнай і навукова-мэтадычнай працы БДУ думае, што з выкарыстаньнем шпаргалак неабходна змагацца, але іншымі метадамі. Ён згадвае пра так званую рэйтынгавую сістэму, калі адзнака выстаўляецца з улікам усіх выкананых працаў на працягу семестра, якая добра сябе зарэкамендавала. Віктар Самахвал падкрэсьліў, што яна ўжо ня першы год пасьпяхова выкарыстоўваецца на некаторых факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта. 

gameover 00:00, 11/01/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.