27 чэрвеня матацыклісты кідаюць выклік закону прыцягненьня ў Менску

Мотафрыйстайлеры пагражаюць правесьці ў Менску рэвалюцыю. Пакуль, праўда, толькі супраць гравітацыі. 27 чэрвеня сусьветныя зоркі мотафрыстайлу у межах Red Bull X-Fighters Exhibition Tour наведаюць Менск зь бясплатным выступам у цэнтры гораду.

Фрыстайл-мотакрос (FMX) — гэта зусім новы від спорту для нашай краіны. Раней пабачыць выступы фрыстайлераў мы маглі, адзінае што, па тэлевізары. Цяпер Red Bull X-Fighters Exhibition Tour прапануе сэрыю фрыстайл шоў з удзелам вядомых спартоўцаў. Шоў пройдзе ў падтрымку прэстыжнага сусьветнага турніру па мотафрыстайле Red Bull X-Fighters.

 

Выступы ў дысцыпліне фрыстайл-мотакрос праводзяцца на адмыслова ўсталяваным трампліне вышынёю больш за тры мэтры, на якім экстрымалы дэманструюць свае трукі, падлятаючы на вышыню чацьвёртага паверху і маніпулюючы ў гэты момант 100-кіляграмовымі матацыкламі зь ювэлірнай дакладнасьцю.

Сёлета ўпершыню за ўсю гісторыю існаваньня FMX, мотафрыстайлу скарыўся афрыканскі кантынэнт — у красавіку шоў прайшло ля пірамідаў Гізы ў Каіры. Цяпер шоў фрыстайлераў нарэшце даехала і да Менску.

Паветраны «крыжовы паход» супраць закону прыцягненьня ў Менску зьдзейсьняць Нікалас Дэ Віт (Nicholas De Wit) з ПАР, Крыс Бірч (Chris Birch) зь Вялікабрытаніі і Осьцін Драмонд (Austin Drummond) з ЗША.

27 чэрвеня, 13:00 Стэла «Горад-Герай». Уваход вольны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2233 seconds.