Берасьцейскі гурт «Спрат» выклаў у Сеціва свой новы міні-альбом

«Па зьместу міні-альбом атрымаўся нечым падобным да сымбалічнага зьвяна, якое злучае тэматыку і адметныя рысы песень першага альбома з новым гучаньнем, накіраванасьцю і абноўленай стылістычнай плыньню, якую, спадзяемся, нарэшце такі ўдалося ўвасобіць ня толькі на канцэртах, але і ў выніку плённай студыйнай працы», — распавядае Generation.bY вакаліст гурта Зьміцер Сянько.

Спрат
Выступ «Спрат» у менскім «Рэактары» ў сьнежні 2008-га на прэзэнтацыі перавыданьня першага альбому гурта B:N «Не трывай». Аўтар фота: Юра Сідун.

«Спрат» ужо мае дэбютны альбом «Не чакай» і досьвед канцэртных выступаў з многімі іншымі беларускімі гуртамі. Цяпер у выніку супрацоўніцтва з гукарэжысёрам Анатолем Харытонавым, зь якім запісаная і першая кружэлка, зьявіўся міні-альбом пад назвай «На плынях вясны» з пяці новых песень.

Былі запісаны як і «правераныя» пад час шматлікіх выступаў песьні («Казачныя Сны»), так і ў якасьці невялічкага экспэрымэнту творы, якія раней нідзе не гучалі і не выконваліся («Памірае сьвет» і «Адчуй»).

«Зьвяртаемся да слухачоў, бо вельмі цікава было б пачуць водгукі, камэнтары, крытыку і проста думкі па запісаных песьнях», — кажуць музыкі.

Усе трэкі міні-альбому «На плынях вясны» разьмешчаныя для вольнага спампоўваньня на сайце гурта www.sprat.name.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.057 seconds.