11–14 чэрвеня BUS-tour на фэстываль у Расеі «Пустые холмы 2009»
Сёлета легендарны фэст альтэрнатыўнай музыкі «Пустые холмы 2009» упершыню працягнецца не 4 дні, як было ў папярэднія гады, а цэлых ПЯЦЬ! Прычым музыка і пэрфомансы будуць «урывацца» ў нашы галовы 20 гадзін у суткі з 5 сцэн!
Натуральна, Bo Promo не вырашылася пакінуць айчынных мэляманаў
Сэнс дадзенай прапановы: каб не мучыцца пытаньнямі тыпу «Гэта ж трэба да Масквы на цягніку…», «а потым яшчэ да гэтых лясоў неяк дабрацца…», а там у мясцовых пытаць «маўляў, хлопцы, а дзе тут музыка?» — лягчэй набраць усяго 7 лічбаў на Вашым тэлефоне і забраняваць месца для сябе і сваіх сяброў у аўтобусе «Менск — „Пустые холмы“ — Менск»!
Дарэчы, варта адзначыць, што ў Нашым аўтобусе Вам мае быць ня толькі стандартны набор дарожнай вандроўкі на гэтым відзе транспарту, але і жывыя зносіны зь беларускімі музыкамі, якія будуць прадстаўляць нашу краіну на Фэсьце: «АДДИС АБЕБА», «Маланка Orchestra», «Пукстбэнд», «CherryVata» і «The Worm Ouroboros».
Ну што ж, пра сам фэст распавядаць Вам, дарагія мэляманы, мне здаецца, бессэнсоўна… Вось Вам сайт на ўсякі выпадак — глядзіце, вывучайце: www.holmi.ru.
Дадамо, што сярод Велізарнай колькасьці музычных і тэатральных калектываў з усіх краін СНД будуць выступаць: НАЕХОВИЧИ, Умка і Броневичок, Samosad Band, Simba Vibration, Jah Division, Аддис Абеба, Рому ВПР і Фестиваль Всего На Свете це, Alissed Jazz і шматлікія іншыя…
- Даты тура: выезд зь Менску (
д/з Дружная) 11 чэрвеня раніцай. Прыбыцьцё ў Менск 14 чэрвеня ўвечары. - Кошт пытаньня: 80 у.е. Прычым гэта з дастаўкай да варот «Пустых Холмов» практычна ад вашай хаты і таксама назад:)
- Браняваньне месцаў: +37529–2783216, +37529–1212524