Гурток для дарослых: Жыва-Я гісторыя альбо Я ў кантэксьце

Слова «гісторыя» атаясамляецца часьцей за ўсё з нудотай, сумам, пылам. Гэта словы, якія кажаш не ты, даты, якія мала што для цябе азначаюць. Зь пераменай ладаў на Беларусі, зь пераменай каляндароў сьвяточных дат да кожнай новай пачынаеш ставіцца іранічна.

Гісторыя… Гэта тое, што задалёка, завысока і загераічна. Тым ня меньш, з гэтым штучным падзяленнем мы забываем, што мы жывем у гісторыі. Што нашыя жыцьці цесна зьвязаныя з тым, што адбываецца навокал. Што лёсы нашых родных, нашых продкаў цесна звязаныя з гістарычнымі падзеямі. І тады гэта ўжо не пусты гук. Гісторыя ажывае…

Гісторыю прыдумалі мужчыны. Гэта гісторыя падзей буйнога маштабу, дзе ёсьць месца вайне і Героям, дзяржаўным пераваротам і рэвалюцыям, але няма месца мне, няма месца жанчыне зь яе хваляваньнямі і надзённымі клопатамі. Я прапаную сустракацца, каб разам «ажывіць» гісторыю, усьвядоміць яе ўплыў на свой лёс і знайсці сваё месца ў гэтым часе.

Кантакты для сувязі: тэл. +37529 2535564, e-mail: vitanne@mail.ru (Алена Жук).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.063 seconds.