«Падземка»: арт-галерэя зачыненая, але крама будзе працаваць
Галерэя «Падземка» зачыненая
Як паведамілаарт-дырэктарка галерэі Ганна Чыстасердава, «закрыцьцё зьвязанае з рэарганізацыяй юрыдычнай асобы, на якую галерэя была зарэгістраваная».
Дырэктарка абвяргае чуткі аб палітычных ці іншых зьнешніх чыньніках закрыцьця галерэі:
«Гэта ўнутраная справа, якая ніяк не зьвязаная з палітыкай. Мы спадзяемся, што з часам карціны вернуцца ў памяшканьне. Прэзэнтацыі кніг і іншыя мерапрыемствы будуцьпа-ранейшаму праходзіць у нас».
Зараз у памяшканьні галерэі толькі пустыя белыя сьцены. Аўтар фота Алесь Bezuher.
«Падземку» можна назваць сапраўды культавым месцам у Менску. За час яе адкрыцьця ў 2004 годзе тут прайшло шмат культурных імпрэз: прэзэнтацый і выстаў беларускіх мастакоў, кніг, канцэртаў.
Цікава, што зараз «Падземка» фактычна вяртаецца да таго стану, у якім яна была ў часы свайго заснаваньня. Бо галерэя, як распавядаюць яе заснавальнікі, ад пачатку працавала як крама незвычайных падарункаў. Але пасьля прастора дзейнасьці «Падземкі» значна пашырылася.
Закрыцьцё выставы жывапісу і графікі Ігара Варашкевіча і Нікі Сандрос. 2008 год.
Аўтар фота Юра Сідун.
Прэзэнтацыя выставы «Паганства» Андрэя Лянкевіча. 2008 год. Аўтар фота Юра Сідун.