Пакаленьне Y вабіць кар’ера ў галіне чыстай энэргіі

Пасьля спаду цікаўнасьці да інжынэрных спэцыяльнасьцяў у ЗША глябальнае пацяпленьне выклікае новы рост колькасьці студэнтаў-інжынэраў. Унівэрсытэты ўжо рыхтуюцца да хвалі студэнтаў, што захочуць паглыбіцца ў вывучэньне альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі.

Дзякуючы глябальнаму пацяпленьню і палітыцы новай адміністрацыі ЗША ў галіне змаганьня зь яго наступствамі, у прадстаўнікоў пакаленьня Y расьце інтарэс да вывучэньня дысцыплін, зьвязаных з выкарыстаньнем аднаўляльных крыніцаў энэргіі. Колькасьць студэнтаў, якія хочуць вывучаць і праводзіць дасьледаваньні ў гэтай галіне, яшчэ нават не падлічаная, бо рост цікаўнасьці стаўся хуткім і даволі нечаканым для ўнівэрсытэтаў. Супаў гэты рост з прыходам да ўлады Барака Абамы.

Абама ў час нядаўняга візыту ў Прагу, заявіў, што ЗША гатовыя ўзяць на сябе ролю лідэра ў сфэры абароны клімату. Таксама новая адміністрацыя імкнецца праз павелічэньне выдаткаў на дасьледаваньні ў гэтай галіне заснаваць новыя працоўныя месцы, якія вельмі неабходныя ў часы крызысу.

Выкладчыкі ўнівэрсытэтаў параўноўваць высокі інтарэс да «чыстай энэргіі», які выкліканы вялізнымі кліматычнымі зьменамі, з касьмічнай эўфарыяй, што захапіла ў шасьцідзесятых сэрцы пакаленьня бэбібумраў. Тады, пасьля запуску першага спадарожніка ў космас, шмат маладых людзей у простым і ў пераносным сэнсе зьвярнулі свае вочы да космасу.

Між іншым, рост цікаўнасьці да, у першую чаргу, інжынэрных спэцыяльнасьцяў мяняе тэндэнцыю памяншэньня спэцыялістаў у гэтай галіне ў ЗША. Цікава, што за апошнія два дзесяцігодзьдзі колькасьць выпускнікоў-інжынэраў у Штатах павялічылася ўдвая. Але сярод іх вялікую частку складалі грамадзяне іншых краін, якія пасьля сканчэньня навучаньня вярталіся, збольшага, на радзіму.

Толькі з 2003 па 2005 год колькасьць выпускнікоў інжынэрных праграм скарацілася на 5%. У гэты ж час колькасьць выпускнікоў падобных праграм у Кітаі і Паўднёвай Карэі ўзрастала.

Цяпер навукоўцы і адукацыйныя цэнтры ЗША чакаюць росту колькасьці асьпірантаў і выпускнікоў-інжынэраў, а таксама павялічэньня вынаходніцтваў у галіне аднаўляльных крыніцаў энэргіі.

Паводле Los Angeles Times

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.