Дзесяткі тысяч студэнтаў памылкова залічаныя ў Амэрыканскі ўнівэрсытэт

Каліфарнійскі ўнівэрсытэт Сан-Дыега памылкова павіншаваў усіх сваіх абітурыентаў з пасьпяховым паступленьнем і адразу прапанаваў паглыбіцца ў студэнцкае жыцьцё.

Да гэтага моманту няўдалы абітурыент Коўл Бітлз (Cole Bettles) атрымаў ліст па электроннай пошце з Каліфарнійскага ўнівэрсытэту Сан-Дыега, у якім яго віншавалі з паступленьнем і прапаноўвалі тур па ўнівэрсытэцкім гарадку. Маці Коўла ўжо пасьпела забраніраваць гатэль у Сан-Дыега, а таксама заплянаваць сямейны абед з дзедам, дзядзькам і іншымі чальцамі сям’і пад час азнаямляльнай праграмы з будучай альма—матрай сынка.

Пакуль сям’я Бітлз вітала ад шчасьця ў нябёсах, Коўл вырашыў праверыць e-mail перад сном. Лепш бы ён таго не рабіў, бо у скрыні было паведамленьне аб тым, што ўнівэрсытэтам была зробленая памылка. Яго хадайніцтва адхіленае.

Але Коўл гэтым вечарам быў не самотны ў сваім горы. Яшчэ 28000 студэнтаў атрымалі такія ж памылковыя лісты з Сан-Дыега, у якіх былі віншаваньні з пасьпяховым уступленьнем у шэрагі студэнтаў.

Валтузьня з нявернымі электроннымі лістамі зьявілася, як патлумачыў дырэктар уступных праграм унівэрсытэту Мэй Браўн (Mae Brown), ў выніку «адміністратыўнай памылкі». «Лісты шчасьця» з памылковай інфармацыяй аб пасьпяховым паступленьні былі разасланыя ўсім 46000 абітурыентаў. Але Каліфарнійскі ўнівэрсытэт мог прыняць на навучаньне толькі 18000.

Практыка атрыманьня паведамленьняў аб паступленьні ва ўнівэрсытэт праз электронную пошту і Сеціва стандартная для ЗША. І не заўжды электронныя сыстэма працуе гладка. Лісты з віншаваньнямі аб прыёме ў выніку памылкі ўжо атрымлівалі абітурыенты Корнэльскага ўнівэрсытэту, Унівэрсытэту Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хілл, а таксама Школы мэнэджмэнту Кэлаг. Аднак памылка, якая адбылася ў Сан-Дыега, стала буйнешай за апошнія гады.

Беларускім абітурыентам такія праблемыя яшчэ не пагражаюць. Максымум мабільнасьці, на які здольнае Міністэрства адукацыі — гэта атрыманьне смс-паведамленьняў з рэзультатамі цэнтралізаванага тэставаньня. Кошт адной такой смскі ў мінулым годзе склаў 2500 рублёў.

Паводле Los Angeles Times.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5119 seconds.