Стаць магістрам Twitter і Facebook

Гадавы курс «сацыяльныя мэдыі», прысьвечаны вывучэньню маркетынгу і камунікацыяў у сацыяльных сетках, прапануе ўнівэрсытэт Бірмінгему.

 

Студэнты праграмы, якая разьлічаная на год, паглыбяцца ў вывучэньне сацыяльных сетак, такіх як Facebook (аналяг vkontakte) і Myspace, справы падкастынгу і блогінгу.

Кіраўнік праграмы Джон Нікмэн (Jon Hickman) ужо атрымаў станоўчыя водгукі ад патэнцыйных удзельнікаў курсу.

«Цягам курса студэнты будуць вывучаць, што людзі робяць і як можна выкарыстоўваць для камунікацыйных і маркетынгавых мэтаў сацыяльную сетку Facebook альбо пляцоўку мікраблогінгу Twitter», — тлумачыць Джон Нікмэн.

Чакаецца, што курс будзе карысны перш за ўсё журналістам і піяршчыкам, а не IT-спэцыялістам.

Але ж у некаторых патэнцыйных удзельнікаў праграмы ўзьнікаюць пытаньні аб яе эфэктыўнасьці і вартасьці. Так, студэнт Джэмі Ўатэрман (Jamie Waterman) зь Бірмінгему сьцьвярджае:

«Большасьць людзей ўжо ведаюць тое, аб чым будзе выкладацца ў рамках курсу. У любым выпадку, напаўненьне праграмы лёгка вывучыць самастойна. Гэта пустая трата сродкаў унівэрсытэту».

Удзел у ёй каштуе 4 400 фунтаў, што прыблізна роўнае $6300.

Паводле telegraph.co.uk

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4259 seconds.