5 сакавіка канцэрт-аднаўленьне «Zartipo» у выкананьні Андрэя Іванова
Андрэй Іваноў — культавая фігура беларускай альтэрнатыўнай музыкі, які 25 год ламае ўсе магчымыя музычныя клішэ. Ягоны псыхадэлік-рок энэргічны, экзатычны і ўнікальны.
У 1982 годзе Андрэй стварыў гурт «Zartipo». Музыка гурта — асаблівае гітарнае гучаньне, створанае з авангарднага року, фрыджазу, нойзкору, індастрыялу, псыхадэлічнага року,
Ідэалёгія музыкі «Zartipo»: стылевая свабода, імкненьне вызваліць музыку з «ціскоў» гармоніі і традыцыйнай культуры, «прасунаньне» да новых формаў. У гэтым кірунку музычнага авангарду не існуе правілаў, толькі імправізацыя й экспэрымэнт.
Доўгі час Андрэй Іваноў са сваім праектам выступаў у Бэрліне адзін, але ў хуткім часе мы станем сьведкамі аднаўленьня «Zartipo» у нас у Менску.
- Калі: 5 сакавіка, 19:00
- Дзе: Тэатар рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д.27, к.2)
- Квіткі: 10 000
- Даведка: 8 029 692 06 01
Інфармацыя падрыхтаваная арганізатарамі канцэрту