Люты — гарачы месяц карнавалаў

Пампэзнымі карнаваламі вядомая ня толькі Лацінская Амэрыка, але й Эўропа. Адным зь вядомых карнавалаў у Заходняй Эўропы лічыцца Кёльнскі, які афіцыйна распачынаецца 11.11 ў 11 гадзін 11 хвілін і працягваецца сапраўднымі вулічнымі сьвяткаваньні ў лютым.

Заснавальнікамі штогадовай традыцыі правядзеньня карнавальных вечарынаў у Беларусі сталі таксама немцы. У гэтым годзе на Карнавал у Rio de Baranowitschi 5 лютага запрашае выкладчык фундацыі Робэрта Боша Якоб Ханц, а 27 лютага «Карнавал па-кёльнскі ў Менску» арганізуе Нямецкая амбасада ў Беларусі.

Уваход на абодва мерапрыемствы толькі ў карнавальных касьцюмах!

Карнавал у Rio de Baranowitschi

Імпрэза пройдзе 05.02.2009 а 20.00 у баранавіцкай кавярні «Пятачок». Кошт уваходнага квітка — 5 000. Кантактная асоба: Якоб Ханц, jakobhanz@yahoo.de, 029 807 1850.

Zum Fasching macht das Feiern Spaß,
deswegen trinken wir ein Glas,
mit Freunden und Studenten,
Nachbarn und Dozenten.
Verkleiden ist natürlich auch,
ein guter alter Faschingsbrauch,
nicht nur auf unserem Feste,
für alle unsere Gäste.
Wir hoffen du kommst auch dazu,
mit Stiefel oder Stöckelschuh,
und bringst die gute Laune mit,
dann wird das Fest ein Superhit!
Карнавал па-кёльнскі ў Менску

Карнавал па-кёльнскі ў Менску

Амбасада Германіі запрашае на касьцюміраваную вечарыну «Карнавал па-кёльнскі ў Менску» з удзелам двух DJ з сталіцы карнавалу Кёльна.Карнавал пройдзе 27.02.2009 а 19.30 у ММАЦ (IBB, пр. Газеты «Праўда», 11). Кошт уваходнага квітка — 60 000. Квіткі можна набыць з 01.02.2009 з 10.00 да 13.00 па папярэдняй дамоўленасьці па тэл.: +375 17 217 59 44 ці E-Mail: ku-1000@mins.diplo.de у аддзеле культуры Амбасады Германіі)

Карнавал

Карнавал у Заходняй Эўропе, Лацінскай Амэрыцы і іншых рэгіёнах сьвету народнае гуляньне з вулічнымі шэсьцямі, ражэньнямі, тэатралізаванымі гульнямі перад пачаткам Вялікага посту; форма масавай народнай культуры. Узьнік у сярэднявечнай Эўропе. Першапачаткова К. меў язычніцкія вытокі і традыцыйна зьвязваўся з провадамі зімы. Адбываўся звычайна ў канцы зімы — пачатку вясны (люты, сакавік). Удзельнікі К. (скамарохі, блазны і інш.) нярэдка парадзіравалі высокіх сьвецкіх і рэлігійных асоб. Паводле расейскага дасьледчыка М.Бахціна, менавіта ў сьмеху, у карнавальнай весялосьці сярэднявечны чалавек востра адчуваў сваю перамогу над страхам, сьмерцю, прыцясьненьнем, галечай і інш. К. быў часовай перамогай язычніцкага «ніза» сярэднявечнай культуры перад яе хрысьціянскім, кніжным «верхам». Ва ўсходнеславянскіх народаў элемэнты К. праяўляліся ў калядных, купальскіх, велікодных, масьленічных абрадах і звычаях з удзелам скамарохаў, блазнаў. У сучасны пэрыяд найбольш масавыя, пышныя, шматдзённыя К. праводзяцца ў каталіцкіх краінах Паўднёвай Амэрыкі (Бразылія, Аргентына). Некаторыя рысы К. мае беларускае народнае сьвята Каляды.

Даведка паводле slounik.org

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3292 seconds.