Фотапраект: Беларусь вачыма немцаў — Нямеччына вачыма беларусаў

Мэта праекту — падзяліцца з жыхарамі тым імгненьнем і поглядам, які перажылі замежнікі, а таксама паказаць шматбаковую мазаіку краіны вачыма людзей, якія вырасьлі ў іншым асяродку. Усе зацікаўленыя беларусы і немцы запрашаюцца да ўдзелу ў двухбаковым фотапраекце, якія будзе прэзэнтаваны ў выглядзе фотавыставы ў беларускіх ВНУ у сакавіку 2009 года.

Замежнікі маюць своеасаблівы позірк на краіну ў адрозьненьні ад яе жыхароў. Яны заўважаюць рэчы, якія іх зьдзіўляюць, шакуюць, заварожваюць ці разупэўніваюць. А мясцовыя жыхары зусім не зьвяртаюць на гэтыя акалічнасьці ўвагі. У чымсьці час прыводзіць да асэнсаваньня, а ў чымсьці застаецца недасягальнасьць разуменьня. Мэта праекту — падзяліцца з жыхарамі тым імгненьнем і поглядам, які перажылі замежнікі, а таксама паказаць шматбаковую мазаіку краіны вачыма людзей, якія вырасьлі ў іншым асяродку. Арганізацыяй выставы займаецца Райко Лазончык — ДААД — лектар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ім. Я. Купалы.

Кожны фотаздымак, зьвязаны з пэўнай гісторыяй. Як раз гэтыя гісторыі выклікаюць найбольшую цікавасьць у аўтара праекту. На выставе фотаздымкі будуць прапанаваныя ў суправаджэньні кароткай гісторыі ад аўтараў.

Упершыню фотапраект можна будзе пабачыць ў галерэі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта ім. Я. Купалы ўвесну 2009 ў межах штогадовага Нямецкага тыдня. Райко Лазончык спадзяецца, што выстава будзе прэзэнтаваная і ў іншых беларускіх навучальных установах.

Фотаздымкі, фармат якіх дазваляе раздрукаваць фота памерам A3 ці A4, а таксама тэксты прымаюцца ў электронным варыянце да 31 студзеня на адрэсу lasso75@gmx.net. На гэты ж адрас можна зьвярнуцца да Райко Лазончыка з пытаньнямі.

krasannna 13:50, 24/12/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0623 seconds.