Аўганскія студэнты-мэдыкі вывучаюць анатомію на могілках

Афганскія студэнты-мэдыкі вымушаныя самастойна знаходзіць матэрыял для вывучэньня анатоміі на могілках. Большасьць зь іх, як стала вядома з ананімнай крыніцы ў Кабульскім унівэрсытэце, выкопваюць шкілеты і іншыя анатамічныя прэпараты з пахаваньняў ахвяраў грамадзянскай вайны ў Афганістане.

Такая сытуацыя склалася ў мэдыцынскіх ВНУ па ўсёй краіне. Самым дэфіцытным анатамічным матэрыялам зьяўляецца шкілет. Некалькі прэпаратаў паступілі ў Аўганістан у якасьці гуманітарнай дапамогі ад урада Японіі, але задаволіць патрэбы мэдыцынскіх факультэтаў не атрымалася.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.