Хто вучыўся ў Александрыйскай бібліятэцы?

Група эгіпецкіх і польскіх архэолягаў знайшла руіны знакамітай Александрыйскай бібліятэкі, зьнішчанай вагнём каля дзьвюх тысячаў гадоў таму. Як паведамляе агенцыя France Presse, у выніку раскопаў у раёне магчымага месцазнаходжаньня бібліятэкі былі знойдзеныя рэшткі комплекса з 13 аўдыторыяў, якія, на думку навукоўцаў, маглі зьмяшчаць да пяці тысячаў студэнтаў.

­

Александрыйская бібліятэка была пабудаваная ў часы Пталемеяў, спадчыньнікаў імпэрыі Аляксандра Македонскага. Доўгі час яна заставалася буйнейшым у сьвеце сховішчам старажытных манускрыптаў. Яе збор налічваў 7000 адзінак захоўваньня. Лічыцца, што ў бібліятэцы знаходзілася прыватная бібліятэка Арыстотэля. Акрамя таго, Александрыйская бібліятэка зьяўлялася буйнейшым для свайго часу навучальным цэнтрам. Тут праходзілі навучаньне Архімед і Эўклід.­

­
kipryda 00:00, 06/06/2004 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4956 seconds.