18 сьнежня «J:морс» зайграе гіты па заяўках прыхільнікаў
18 сьнежня гурт «J:морс» дасьць сольны канцэрт з праграмай «Гіты і новыя песьні» у клюбе «Рэактар». Выступ будзе ўнікальны тым, што прыхільнікі змогуць актыўна паўплываць на склад песень, якія прагучаць у гэты вечар.
Праграма будзе складацца недзе з 20 песень. Зь іх палову вызначае гурт — гэта песьні з будучага альбому і некалькі галоўных гітоў калектыву. Іншую палову абяруць прыхільнікі шляхам
«Мне здаецца, гэта будзе цікавы экспэрымэнт, — кажа Ўладзімір Пугач. — Бо далёка ня ўсе нашы песьні аднолькава падабаюцца тым, хто слухае наш гурт або ходзіць на яе канцэрты. Скажам, у „Прынцэсы“ ёсьць досыць прыхільнікаў, але хапае і тых, хто яе лічыць ці ледзь не горшай у гісторыі „J: морс“. Або камусьці больш падабаецца „Маё сонца“ на беларускай, чым
па-руску . Звычайна пры выбары песень мы адштурхоўваемся ад сваіх бягучых адчуваньняў і жаданьняў, але гэтым разам галоўныя пытаньні адносна праграмы канцэрту вырашаць самі слухачы, і мне гэта падабаецца».
18 сьнежня ў клюбе «Рэактар» гурт «J: морс» з праграмай «Гіты і новыя песьні». Пачатак у 19.00. Квіткі ад 35 тыс. Даведка: VELCOM (029) 661 22 70, МТС (029) 850 33 33.
паводле прэс-рэлізу