6 сьнежня прэзэнтацыя літаратурна-мастацкага праекта «Выявы-2008»
6 сьнежня (субота) у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца фэерычная прэзэнтацыя літаратурна-мастацкага праекта «Выявы-2008», якая прадставіць адразу некалькі кірункаў разьвіцьця найноўшай беларускай культуры: літаратурны, музычны і візуальны. Вас чакаюць выступленьні маладых паэтаў, якія будуць ня толькі чытаць вершы! Валярына КУСТАВА, Юлія НОВІК, Аксана СПРЫНЧАН, Віка ТРЭНАС пакажуць свае адмысловыя праграмы (вершы+слайды).
Вы зможаце пачуць электронную музыку і пабачыць фотаработы паэта Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ прадэманструе фільм «Лупы», зьняты адмыслова для яе дэбютнай кнігі. Вольга ГАПЕЕВА падзеліцца рарытэтным відэа з яе замежных выступаў. Ганна ФЕДАРУК выканае для шаноўных гасьцей усходні танец. У межах праекту чакаецца выступ вядомага музыкі Юры НЕСЬЦЯРЭНКІ, а напрыканцы імпрэзы вас чакае 40-хвілінная праграма Алеся КАМОЦКАГА.
Вядучая імпрэзы – дзяўчынка са свістком Віка ТРЭНАС.
Пачатак у 18.00. Кошт квітка 5000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +375 29 5607793, +375 29 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.
Праезд да Тэатра рускага рамансу www.rusromans.com: ад ст. м. Інстытут культуры (каля Дома быта) трал. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”.
Кожны наведнік атрымае ў падарунак унікальны мультымедыйны дыск “Выявы-2008”, які не будзе распаўсюджвацца ні да вечарыны, ні пасля яе.