Насуперак абяцаньням Радзькова колькасьць бюджэтных месцаў на пэдагагічныя і эканамічныя спэцыяльнасьці скарочаная

Толькі два тыдні таму міністар адукацыі Беларусі Радзькоў разважаючы пра лічбы прыёму ў ВНУ запэўніваў, што скарачэньня набору на пэдагагічныя, эканамічныя і юрыдычныя спэцыяльнасьці сёлета не адбудзецца, паколькі існуе запатрабаванасьць у такіх спэцыялістах. Аднак сёньня яго намесьнік паведаміў супрацьлеглую інфармацыю. Колькасьць бюджэтных месцаў на спэцыяльнасьці эканамічнага, юрыдычнага і пэдагагічнага профілю скарацілася на 3%. Агульная колькасьць бюджэтных месцаў ува ўсіх ВНУ павялічылі толькі на 410 месцаў. Абітурыентаў жа сёлета будзе амаль у два разы болей за папярэднія гады.

«Скарачэньня набору на спэцыяльнасьці эканамічнага і юрыдычнага профіля ня будзе, а павелічэньне набору на мэдыцынскія спэцыяльнасьці можа адбыцца толькі "усярэдзіне кантрольных лічбаў прыёму. Запатрабаванасьць у інжынэрах, тэхнічных адмыслоўцах, а таксама пэдагогах і эканамістах у наступныя гады будзе ўзрастаць, а значыць нельга скарачаць кантрольныя лічбы прыёму», — сьцьвярджаў 11 лістапада міністар адукацыі.

Першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандр Жук, сёньня паведаміў іншую інфармацыю. Па ягоных словах, якія цытуе БелТА, дадатковыя бюджэтныя месцы былі разьмеркаваныя паміж ВНУ міністэрстваў аховы здароўя, культуры і абароны. Павялічаны прыём абітурыентаў-бюджэтнікаў на спэцыяльнасьці мэдыцынскага профіля амаль на 13%, спэцыяльнасьці будаўнічага профіля — на 7%. Скарочаны прыём на 3% на пэдагагічныя, юрыдычныя і эканамічныя спэцыяльнасьці.

Яшчэ раней у пачатку кастрычніка з заявы Казіміра Фарыно, зробленай у Палаце прадстаўнікоў, вынікала, што колькасьць бюджэтных месцаў у ВНУ Беларусі значна павялічаць, бо ў зьвязку зь вяртаньнем школаў да 11-гадовага навучаньня, колькасьць абітурыентаў ўзрастае амаль ў два разы. Аднак колькасьць першакурьнікаў, якія навучаюцца за кошт бюджэту, сёлета павялічваецца толькі на 1.3%

Уні Вера 19:00, 27/11/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.