Абітурыентаў-2009 будзе амаль ў два разы болей, але кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ «ня зьведаюць моцных зьмен»
Міністар адукацыі Радзькоў сёньня абверг ранейшую заяву свайго намесьніка Казіміра Фарыно аб павялічэньні колькасьці бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ у 2009 годзе. Радзькоў заявіў, што кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ «ня зьведаюць моцных зьмен».
З заявы Казіміра Фарыно, зробленай у Палаце прадстаўнікоў у пачатку кастрычніка, вынікала, што колькасьць бюджэтных месцаў у ВНУ Беларусі павялічаць, бо ў зьвязку зь вяртаньнем школаў да 11-гадовага навучаньня, колькасьць абітурыентаў ўзрастае амаль ў два разы.
Аднак міністар адукацыі Радзькоў адказваючы сёньня на пытаньне карэспандэнта БЕЛТА заявіў, што кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ і ССНУ Беларусі не зьведаюць моцных зьмен. Больш таго, міністар разважае пра скарачэньне кантрольных лічбаў прыёму:
«Скарачэньня набору на спэцыяльнасьці эканамічнага і юрыдычнага профіля не будзе, а павелічэньне набору на мэдыцынскія спэцыяльнасьці можа адбыцца толькі "усярэдзіне кантрольных лічбаў прыёму. Запатрабаванасьць у інжынэрах, тэхнічных адмыслоўцах, а таксама пэдагогах і эканамістах у наступныя гады будзе ўзрастаць, а значыць нельга скарачаць кантрольныя лічбы прыёму».
У канцы кастрычніка Радзькоў таксама рабіў заявы, пра тое, што яго міністэрства будзе арыентаваць выпускнікоў на паступленьне ў ПТВ, у якія прыём павялічаць больш, чым на 50%