16 лістапада: другі чвэрцьфінал беларуска-швэдзкага музычнага конкурсу Bandscan:Belarus
У менскім клюбе «Fabrique» выступяць беларускія гурты Bez.not, Morfe Acoustic Band, The Toobes, Джамбібум, ДзеціДзяцей і hum flying bulletproof noodle. Падтрымліваць сваім выступам удзельнікаў конкурсу будзе швэдзкі гурт Paris.
Першы чвэрцьфінал Bandscan:Belarus прайшоў 9 лістапада з удзелам гуртоў «ПортМоне», «Серебряная свадьба», Energy, Open Space, «Анонимка» і Hair Peace Salon. Па выніках глядацкага галасаваньня ў паўфінал выйшлі фрык кабарэ бэнд «Серебряная свадьба», Open Space і Hair Peace Salon.
Bandscan:belarus — гэта
- Што: Другі чвэрцьфінал Bandscan:Belarus
- Дзе: Клюб «Fabrique», Менск, вул. Мясьнікова, 25
- Калі: 16 лістапада, 18:00
- Кошт: папярэдне — 10 000, у дзень канцэрту — 15 000
- Даведка: +37529–2783216, +37529–1783216