AC/DC выпусьцілі першы ў сьвеце кліп, зроблены ў праграме Microsoft Excel

AC/DC сталі першым музычным гуртом, які выпусціў відэакліп для праграмы Microsoft Excel. Калі сісадмін у вас на працы заблякаваў магчымасьць прагляду ды спампаваньня відэа файлаў, AC/DC прапануе праглядзець свой кліп у звычайным офісным фармаце.

Ролік на песню «Rock 'N' Roll Train» выкананы з знакаў, літар і лічбаў ды прайграецца наўпрост ў праграме Excel ў фармаце xls. Прэзэнтацыю кліпа можна паглядзець на YouTube, а сам ролік — спампаваць з сайта ACDCRocks.com.

Непасрэдныя стваральнікі крэатыву — Phil Clandillon ды Steve Milbourne, якія працуюць у аддзяленьні кампаніі Sony/BMG у Лёндане.

«Мы вельмі задаволеныя, што кожны зможа абыйсьці карпаратыўны файэрвол і спампаваць наш кліп, бо музыку і відэа ў фармаце Microsoft Excel нідзе не блякуюць», — з гонарам распавядаюць аўтары кліпа.

«Rock 'N' Roll Train» стаў першым сінглам з новага альбома аўстралійскіх рокераў, выхад якога чакаўся восем гадоў. Кружэлка «Black Ice» апынулася вельмі пасьпяховай, заняўшы ў першы ж тыдзень продажаў першае месца ў хіт-парадах 29 краін.

Прэзэнтацыя кліпа на YouTube:

Звычайная відэа-вэрсія кліпа:

vojur 16:01, 06/11/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0052 seconds.