Амбасада ЗША зьбірае заяўкі на ўдзел у «Амбасовішчы-2009»
Амбасада ЗША распачала падрыхтоўку да пятага фэсту «Амбасовішча», які адбудзецца ў чэрвені 2009 года. Беларускім музыкантам прапануюць даслаць заяўкі на ўдзел у конкурснай частцы фэсту.
Мы запрашаем беларускіх музыкантаў дасылаць заяўкі на ўдзел у фэстывалі. Як і ў мінулыя гады, амбасада плянуе праводзіць сярод маладых выканаўцаў конкурс, пераможца якога вызначыцца паводле галасаваньня гасьцей «Амбасовішча», — гаворыцца на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.
Выканаўцы зь Менску і іншых рэгіёнаў Беларусі, якія жадаюць узяць удзел у конкурснай частцы фэсту, могуць дасылаць свае запісы, кантактную інфармацыю і кароткую даведку аб сабе на адрас:
220030, г. Мінск, вул. Герцэна 2А, Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША, альбо на электронную пошту fest@usembassy.minsk.by. Жанравых і моўных абмежаваньняў не існуе. Да разгляду прымаецца толькі ўласны матэрыял.