Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»

Адкрытая грамадзкая кампанія «Будзьма!» абвесьціла конкурс фотаздымкаў. Ініцыятары акцыі тлумачаць, што здымкі павінны ўяўляць сабою дакумэнтальнае ці мастацкае ўвасабленьне вобразаў, партрэтаў і сытуацый, якія ў аўтараў асацыююцца зь Беларусьсю ці беларусамі. Пераможцаў конкурсу вызначаць у трох намінацыях і ўзнагародзяць каштоўнымі прызамі.

 

Намінацыі

  • «Людзі Беларусі» (асобы і характары нашых суайчыньнікаў)
  • «Краіна Беларусь» (краявіды і сытуацыі, якія падкрэсьліваюць унікальнасьць нашай краіны)
  • «Будзьма эўрапейцамі!» (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу эўрапейскасьць)

Умовы ўдзелу

Усе працы павінны мець наступныя зьвесткі:

імя і прозьвішча (па жаданьні — нікнэйм), поўная дата нараджэньня, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны.

Прымаюцца фотаздымкі вагой не больш за 1 мэгабайт.

Фотаконкурс «Будзьма беларусамі!» будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.

Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук.

Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы budzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі «Будзьма!».

У сакавіку 2009 году сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя ляўрэаты «Гран-пры» конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны зь іх атрымае магчымасьць займець пэрсанальную старонку ў Інтэрнэце.

  • Адрас для дасылкі: razam@budzma.org
  • Кантактныя тэлефоны: + 375 29 627 35 50, + 375 29 853 55 77

Паводле інфармацыі кампаніі «Будзьма!»

12:50, 24/10/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4613 seconds.