Пастанова Ўрада аб рэгуляваньні інтэрнэт-выданьняў зьявіцца да канца лістапада

Праект пастановы Савета Міністраў аб рэгуляваньні інтэрнэт-СМІ можа зьявіцца да канца лістапада 2008 году. Аб гэтым заявіў Павел Качан, прадстаўнік Міністэрства інфармацыі Беларусі, на канфэрэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» падчас круглага стала «Інтэрнэт-СМІ: новыя ўмовы існаваньня». Па словах прадстаўніка міністэрства, ужо створаная працоўная група па распрацоўцы пастановы. Спадар Качан адмовіўся назваць склад групы.

Па словах Паўла Качана блогі, форумы і прыватныя праекты ня будуць аднесеныя да СМІ. На пытаньне Electroname.com, чым блогі адрозьніваюцца ад інтэрнэт-газэт або інфармацыйных сайтаў, прадстаўнік Міністэрства інфармацыі выразнага адказу не даў. Да асобных інтэрнэт-СМІ, якія неабходна рэгістраваць, таксама не будуць аднесеныя інтэрнэт-праекты офлайнавых СМІ ў выпадку, калі інтэрнэт-вэрсія «ня моцна» адрозьніваецца ад офлайн-вэрсіі.

Нагадаем, у жніўні 2008 году А. Лукашэнка падпісаў новы закон «Аб сродках масавай інфармацыі», які ўпершыню адносіць Інтэрнэт да сродкаў масавай інфармацыі. Рэгуляваньне дзейнасьці інтэрнэт-СМІ паводле Закона аднесена да кампэтэнцыі Савета Міністраў.

Паводле Electroname.com

17:32, 13/10/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0062 seconds.