Мэдыкі тлумачаць шкоду вэгетарыянства
Навукоўцы з Oxford University у выніку паўгадавых дасьледваньняў прыйшлі да высновы, што вэгетарыянства можа апынуцца не такім карысным, як меркавалася раней. Дасьледнікі сьцьвярджаюць, што спажываньне выключна расьліннай ежы вядзе да страты масы галаўнога мозгу, таму цалкам выключаць мяса й рыбу з прадуктаў харчаваньня ня раяць.
Найбольш распаўсюджаным аргумантам на карысьць вэгетарыянства зьяўляецца шкадаваньне жывёлак. На здымку - адзін з флаераў Вэгетарынскай супольнасьці.
Вэгетарыянцы стараюцца замяшчаць патрэбныя арганізму рэчывы жывёльнага паходжаньня на расьлінныя. Але оксфардзкія навукоўцы даводзяць, што адсутнасьць у рацыёне мяса — найперш печані, малака й рыбы прыводзіць да недахопу ў арганізьме вельмі патрэбных рэчываў і вітамінаў. Найбольшае хваляваньне выклікае вітамін B12 жывёльнага паходжаньня. Недахоп гэтага рэчыва вядзе да анэміі і пашкоджаньняў цэнтральнай нэрвовай сыстэмы.
У межах дасьледваньня мэдыкі назіралі каля сотні пацыентаў ва ўзросьце ад 16 да 87 год. Навукоўцы кажуць, што найбольшыя адрозьненьні заўважаюцца ў людзей старэйшага веку. А некаторых пацыентаў брытанскія навукоўцы назіралі на працягу 5 год і пераканаўча сьцьвярджаюць, што адмова ад жывёльнай ежы нэгатыўна адбіваецца на працы мозгу, а ў выключных выпадках вядзе й да парушэньняў функцыяў мозгу.
Чытайце на Generation.bY таксама пра тое, як выжываюць у Беларусі вэгетарыянцы, вэганы і ці паўплывала на іх здароўе адмова ад ежы жывёльнага паходжаньня.