Прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэта прапануе стварыць ангельскую «тарашкевіцу»

Прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэта John Wells, адмысловец па ангельскай фанэтыцы, прапанаваў радыкальна спрасьціць граматыку ангельскай мовы. Бо адсутнасьць прынцыпу «як чуецца, так і пішацца», які ёсьць у італійскай і гішпанскай мовах, а таксама ў беларускай, асабліва ў яе клясычным правапісе, замінае вывучэньню ангельскай мовы.


Фота з John Wells’s phonetic blog

Па меркаваньні навукоўца, асноўнай перашкодай пры засваеньні ангельскай мовы зьяўляецца тое, што яна не фанэтычная. То бок у ёй ня дзейнічае прынцып «як пішацца, так і чуецца»:

«У Фінляндыі пасьля таго, як вы вывучылі літары, вы ўжо ведаеце як пісаць, адпаведна там выглядае недарэчным правядзеньне артаграфічных тэстаў. Падобная сытуацыя ў Гішпаніі і Італіі. Але ангельскі правапіс далёкі ад фанэтыкі. У ім так шмат выключэньняў».

Прафэсар спасылаецца на прапавіс, які сфармаваўся ў Сеціве і SMS-паведамленьнях і прапануе яго больш шырокае ўжываньне.

«Давайце дамо людзям большую свабоду пісаць лягічна. Прыйшоў час пазбавіцца ад фетыша, які сьцьвярджае, што карэктны правапіс гэта асноўная прыкмета адукаванага чалавека», — цытуе прафэсара Telegraph.co.uk.

Wells заклікае зрабіць ангельскую граматыку «больш лягічнай», напрыклад, пісаць «giv» замест «give» (даваць), «rivver» замест «river» (рака), не карыстацца апострафамі («its» або «it s» замест «it’s»), а таксама, па прыкладзе амэрыканцаў, карыстацца літарай «z» у дзеясловах, вытворных ад назоўнікаў («organize» замест «organise» — арганізоўваць).

Большая блізкасьць клясычнага правапісу да вымаўленьня беларускай мовы зьяўляецца адным з асноўных аргумэнтаў прыхільнікаў «тарашкевіцы».

vojur 15:14, 08/09/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3284 seconds.