У Менску было бачнае сонечнае зацьменьне
Сёньня апоўдні ў Беларусі можна было назіраць, як Месяц закрыў Сонца амаль напалову. Каля дзясятку фатографаў адмыслова сабралося з гэтай нагоды каля Катэдральнага сабору ў Менску, каб зрабіць здымкі рэдкага цуду прыроды. Для тых, хто прапусьціў падзею, ёсьць варыянт пачакаць да 2026 году, калі наступны раз ў Беларусі можна будзе назіраць сонечнае зацьменьне, альбо больш блізкі ў часе варыянт — паглядзець зараз фотаздымкі ад Generation.by у адмысловым фотарэпартажы «Сонечнае зацьменьне».
Папярэдняе сонечнае зацьменьне ў Менску можна было назіраць летам 1999 году.
Каментары праз FACEBOOK