«Вокны таксама маюць права на самавызначэньне!» — чараўнік і доктар архітэктуры Hundertwasser
Ён хадзіў у пантофлях уласнага дызайну, шкарпэтках рознага колеру і сьмешным капялюшыку. Ён маляваў дзіўныя карціны, спалучаючы адмысловы арнамэнт, няроўныя лініі і сьпіралі ў яркіх фарбах, так цудоўна спалучаных у сваёй неспалучальнасьці. Гэты дзівак лічыў прамую лінію «самым пачварным стварэньнем нашай цывілізацыі», ці нават «прыладай д’ябла». А сучасную архітэктуру, пабудаваную у аднолькава шэрым і ўніфікаваным стылі, лічыў турмой для чалавечай псыхікі.
Звалі гэтага дзівака Фрыдэнсрайх Хундэртвассэр (1928-2000гг), і быў ён сусьветнавядомым аўстрыйскім архітэктарам, мастаком і дызайнэрам. А яшчэ ён быў казачнікам, які здолеў увасобіць свае самыя неверагодныя мары ў рэальнасьць.
Ягоны ідэальны дом — гэта той, які арганічна ўпісваецца ў прыродны ляндшафт, нечым нагадваючы пячору, дзе ўсім ўтульна і цёпла. На дахах ягоных дамоў абавязкова мусяць расьці дрэвы і кустарнікі, а вокны розных памераў і формаў мусяць разьмяшчацца на розных узроўнях. Бо вокны, як скажа вам гэты дзівак, «маюць права на самавызначэньне, а прамыя лініі фасадаў падобныя на канцлягер». Так, ён нават напісаў цэлы маніфэст пад назвай «Дыктатура вокнаў і іх Правы». Зрэшты гэта быў не адзіны маніфэст, у які ён уклаў сваё бачаньне мастацтва і архітэктуры.
«Багаты сьветам»
Нарадзіўся гэты будучы бунтар у архітэктуры у 1928 годзе ў Вене пад імем Фрыдрых Стовассэр (Friedrich Stowasser) у габрэйскай сям’і, у якой амаль усе родныя пад час вайны сталі ахвярамі Халакосту. Скончыўшы школу малады Фрыдрых паступіў у венскую Акадэмію выяўленчага мастацтва. Але правучыўся ён там усяго тры месяцы, пасьля чаго выправіўся ў вандроўку па Італіі, Францыі, Аўстрыі. Тады ён і пачаў фармаваць свой адметны стыль жывапісу, а таксама філязофскі погляд на мастацтва. Пад час вандроўкі яшчэ нікому не вядомы мастак, ён зьмяніў сваё імя на Фрыдэнсрайх Хундэртвассэр (Friedensreich Hundertwasser), замяніўшы чэскае слова Sto на нямецкае Hundert. Ягонае прозьвішча азначае — «сто вод», а імя Фрыдэнсрайх (Friedensreich) — «багаты сьветам».
Friedensreich Hundertwasser у Новай Зэляндыі ў 1998 годзе. Photo by Hannes Grobe.
Малады Хундэртвассэр шмат вандруе, жыве ў розных краінах, займаецца жывапісам і дызайнам. Не далучаючыся ні да якіх мастацкіх плыняў, ён стварыў свой уласны стыль, які заснаваў на тэорыі «трансфарматызму» — вызваленьня творчай энэргіі, што ідзе з самой прыроды чалавека. Але ня гледзячы на гэта, у ягоных творах можна ўбачыць і пэўны ўплыў мастакоў аўстрыйскай школы Эгон Шыле і Густав Клімт.
Трэцяя скура, маніфэсты і бунтарства Хундэртвассэра
Тое бачаньне сьвету, што нёс у сабе Хундэртвассэр, было не аддзелена ад ягонай творчасьці. Будучы бунтаром па духу, ён імкнуўся данесьці свае ідэі і перакананьні аб больш экалягічным і мірным навакольлі ня толькі праз жывапіс, але і праз свае Маніфэсты, якія ён прыпадносіў публіцы ў вельмі правакацыйнай форме. Трохі пазьней гэты пратэстны дух супраць аднолькавасьці і шэрасьці стане часткай ягоных архітэктурных праектаў. Але да гэтага ён таксама мусіў прайсьці свой шлях змаганьня з грамадзкай думкай і існуючым бачаньнем архітэктуры.
Адным з першых ягоных маніфэстаў быў «Маніфэст зацьвіласьці супраць рацыяналізму ў архітэктуры», у якім ён сьцьвярджаў, што кожны чалавек мае права сам упрыгожваць сваё жытло ня толькі ўнутры, але і звонку, так каб усе, хто ідуць па вуліцы, убачыўшы размаляваныя фасады вокнаў, ведалі што вось у гэтым доме ці кватэры, жыве
Дом мастацтваў у Вене. Photo by Воля Дудко.
У
Доктар архітэктуры, дрэвы-кватэранты і венская ТЭЦ
На працягу
А ягонай першай самастойнай архітэктурнай працай, дзе Хундэртвассэр ужо напоўніцу рэалізаваў свае самыя неверагодныя мары і ідэі быў дом Хундэртвассэра (Hundertwasserhaus) у Вене, за які ён узяўся спэцыяльна па замове кіраўніцтва горада і які будаваўся ў 1977–1986 гадах. Яркі, рознакаляровы, «зялёны», абсаджаны рознымі дрэвамі і расьлінамі, гэты дом вырас у цэнтры Вены, сярод строгіх клясычных дамоў. Ён падобны на выклік чопарнаму венскаму клясыцызму і ўсім архітэктурным правілам і канонам.
Hundertwasserhaus у Вене. Photo by Воля Дудко.
Адным з даволі спрэчных праектаў, за які Хундэртвассэр не хацеў напачатку брацца, быў рэдызайн венскай ТЭЦ. Пасьля пажару, які адбыўся ў 1987 годзе, кіраўніцтва гораду вырашыла яе перабудаваць, хоць большасьць насельніцтва ўвогуле была за тое, каб прадпрыемства зьнесьлі, каб яно сваім выглядам і шкоднымі выкідамі не шкодзіла жыхарам прылеглых кварталаў. Але мэрыя гораду вырашыла пры рэканструкцыі ўкараніць у прадпрыемства больш экалягічнае абсталяваньне, і ўпэўніла Хундэртвассэра, што ТЭЦ ня будзе забруджваць навакольнае асяродзьдзе. У выніку непрыгожы прамысловы аб’ект ператварыўся ў рознакаляровы мазаічны будынак — сапраўдны твор мастацтва.
Венская ТЭЦ. Photo by Воля Дудко.
«Я добры мастак, але ня вельмі добры архітэктар»
Свае архітэктурныя ідэі Фрыдрэхстрах Хундэртвассэр рэалізоўваў у розных гарадах і краінах. Дамы пабудаваная па ягоных праектах можна знайсьці ня толькі ў Аўстрыі, але і ў Нямеччыне, Аўстраліі, Новай Зэляндыі… Па ягоных праектах былі пабудаваныя царква, дзіцячы садок, школа, грамадзкая прыбіральня…
Апошняя праца Хундэртвассэра - Зялёная цэтадэль у Магдэбургу. Photo by gruene-zitadelle.de
Будучы ўжо сусьветнавядомым мастаком і архітэктарам, ён займаўся дызайнам паштовых марак, тэлефонных картак, жэтонаў для казыно ці вопраткі, маляваў ілюстрацыі да Бібліі. А новазэляндцы мусяць дзякаваць Хундэртвассэру за дызайн свайго сьцяга.
Калі Хундэртвассэра пыталіся ці лічыць ён сябе добрым архітэктарам, то ён адказваў:
«Не, не лічу. Я думаю, што я добры мастак, але ня вельмі добры архітэктар. Затое іншыя настолькі дрэнныя! Усё што я раблю — гэта ўсяго толькі для таго, каб зрабіць сьвет больш чалавечым, каб людзі адчувалі сябе ў ім вальней».
Хундэртвассэр быў сапраўды дзіця свайго часу, тым самым хіпі з пратэстам супраць пасрэднасьці і аднолькавасьці, з марамі пра больш экалягічны і мірны сьвет, які ён імкнуўся ўвасобіць у жыцьцё і які ён фактычна стварыў праз свае адметныя архітэктурныя рашэньні. Ягоныя дамы — гэта маленькая казка, гэта сьвет увасобленай фантазіі