Дарагое паліва прымушае амэрыканскіх студэнтаў вучыцца праз Інтэрнэт
З-за росту коштаў на бэнзін многія студэнты амэрыканскіх каледжаў пераходзяць на дыстанцыйныя праграмы навучаньня.
Пераважная большасьць з 15 мільёнаў амэрыканскіх студэнтаў жывуць па-за межамі тэрыторыі ўнівэрсытэтаў, і многія вырашылі цяпер зэканоміць на дарожных выдатках з дапамогай навучаньня праз Сеціва.
Каледжы ў розных штатах паведамляюць, што колькасьць студэнтаў, якія запісаліся ўлетку на дыстанцыйныя курсы, прыкметна вырасла ў параўнаньні зь мінулым годам, часам на 50-100% і нават болей.
Каментары праз FACEBOOK