Самая старая ў сьвеце блогерка памерла ва ўзросьце 108 год
Бабуля Olive Riley, якая была найстарэйшым блогерам ў сьвеце, памерла 12 ліпеня ў аўстралійскім доме састарэлых ва ўзросьце 108 год.
Прадстаўніцу XIX стагодзьдзя на думкі аб блогінгу натхніў яе знаёмы, сьцьвярджае рэжысёр Майкл Раббо, які пазнаёміўся з спадарыняй Райлі ў 2004 годзе, падчас здымак заснаванага на яе ўспамінах дакумэнтальнага фільма.
У выніку ўспаміны Райлі сталі цікавыя ня толькі дасьледнікам, але і звычайным інтэрнэт-карыстальнікам.
У апошнім допісе блогу All About Olive гаворыцца, што Olive шчасьлівая, нягледзячы на дрэннае самаадчуваньне, і што аб ёй ніхто ніколі так дагэтуль не клапаціўся, як пэрсанал дома састарэлых.
«Да Пені, маёй суседцкі па пакоі, на днях прыехала яе дачка — прафэсійная сьпявачка. Толькі падумайце, што здарылася: мы разам засьпявалі вясёлую песьню — а я сьпяваю кожны дзень, і ў выніку да нас далучыліся медсёстры і сьпявалі з намі», — гаворыцца ў апошнім допісе, пакінутым бабуляй месяц таму.
З 2007 года бабуля пасьпела апублікаваць больш за 70 пастоў.