Лявон Вольскі выдае эксклюзіўны CD і грае эксклюзіўны канцэрт
26 чэрвеня адбудзецца рэліз CD-версіі сольнага альбому Лявона Вольскага «Куплеты і прыпевы». У гэты ж дзень у 18 гадзін адбудзецца прымеркаваная да гэтага аўтограф-сэсія, а таксама эксклюзіўны міні-канцэрт у дыскарні «Містэрыя гуку» (ГЦ «Рыга»).
Лявон Вольскі. Фота А.Кулік.
«Куплеты і прыпевы» будуць выдадзеныя на CD з шматлікімі бонусамі. Апрача арыгінальных 10 песень, выкладзеных у красавіку на сайце www.lvolski.com, аўдыёчастка будзе зьмяшчаць
Акрамя таго, дыск будзе мець сапраўды зьмястоўны буклет. У ім — тэксты і акорды да альбому, а таксама эксклюзіўны слоўнік, дзе Лявон Вольскі тлумачыць розныя словы і тэрміны, выкарыстаныя ў тэкстах. Сярод іх, «бадунец», «коркі», «цёркі» і шмат інш.
«Можна сказаць, што
CD-выданьне фактычна зьдзейсьнена „па замовах слухачоў“, — кажа Лявон Вольскі. — Мы не зьбіраліся яго рабіць, але шмат хто хацеў набыць дыск нават пасьля таго, як спампаваў яго ў Інтэрн.э. це. У выніку атрымалася нятаннае калекцыйнае выданьне, але мне здаецца гэта нармальна, улічваючы тое, што сайт зачыняць мы не будзем».
Не менш эксклюзіўным павінен стацца
паводле прэс-рэлізу