Заўтра ў Лагойску музычны фэст «Бітлз — назаўсёды!»

Фэст пасьпяхова ладзіцца ўжо ў пяты раз. Сёлета ў праграме з бітлоўскім рэпэртуарам гурты зь Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША і Расеі. 7 чэрвеня з 11:30 да 23:30 з аўтавакзалу «Маскоўскі» арганізаваны спэцыяльны маршрут на фэст, каб здолелі патрапіць усе жадаючыя.

 

«Бітлз скарылі сваёй музыкай і песьнямі ўвесь сьвет і здолелі зблізіць людзей нашай плянэты. Яны зрабілі ўнёсак у справу ўмацаваньня братэрства і сяброўства паміж краінамі і народамі», — так узьнёсла кажуць пра знакамітую лівэрпульскую чацьверку арганізатары фэсту.

Сёлета ў праграме сем гуртоў зь Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША і Расеі, якія выконваюць бітлоўскія песьні: дуэт «Double Fantasy» (Менск), гурты «Artefact» (Менск), «Квинт-Ю» (Расея, Сергіеў Пасад), «Оптимальный вариант» (Расея, Масква), «The Beatlemaniacs» (Вялікабрытанія, Лівэрпуль), «Puttin' On The Beatles Style» (Расея, Санкт-Пецярбург) і «Liquid Blue» (ЗША, Сан-Дыега).

Уваход на фэст вольны, пачатак а 14:00. Бітлз — назаўсёды!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0623 seconds.