Стартаваў адбор на міжнародны музычны фэст «The Global Battle Of The Band»
Беларусь удзельнічае ў фэсьце ўжо трэці год. У
«Генеральны прадусарскі цэнтар» праводзіць набор музычных гуртоў для ўдзелу ў беларускім адборачным туры ў межах міжнароднага музычнага фэстывалю «The Global Battle Of The Band» (GBOB). Месца правядзеньня асноўнага туру фэсту — Менск. Пачынаючы з чэрвеня 2008 году ў Менску і ў абласных гарадох пройдуць рэгіянальныя адборачныя туры, па выніках якіх будзе абрана па чатыры лепшых гурта ад кожнай вобласьці і Менску.
Вынікам папярэдняга адбору стане вялікі канцэрт на адкрытай пляцоўцы Менску, на якім прафэсійнае журы з прадстаўленых 28 гуртоў абярэ 12 лепшых, якія й сыдуцца ў фінальнай бітве восеньню 2008 году.
Па структуры праграма ўяўляе з сябе музычны рынг: у кожнай з праграмаў паміж сабою змагаюцца два гурты. Пераможца выходзіць у наступнае кола.
Вырашальнымі ў выбары пераможцы зьяўляюцца галасы гледачоў праз
Фінальнай праграмай стане справаздача здымачнай групы аб правядзеньні фінальных адборачных канцэртаў GBOB у Лёндане з удзелам нацыянальнага пераможцы Беларусі.
Да ўдзелу ў адборачных турах запрашаюцца гурты, якія граюць «жывую» арыгінальную музыку розных стыляў і кірункаў. А пераможца прадставіць Беларусь на міжнародным фэстывалі ў Лёндане ў сьнежні 2008 году.
Гурты, якія зацікаўленыя прыняць удзел у адборачных турах, могуць зьвяртацца па нумарох: