«Гурзуф» — у супэрфінале Global Battle of Bands
Беларускі гурт «Гурзуф» выйшаў у cупэрфінал буйнога міжнароднага музычнага конкурсу GBOB. Калі Арцём і Ягор дадуць жару і абыйдуць 14 іншых фіналістаў, іх чакае 100 тысяч даляраў і сусьветны гастрольны тур.

30 камандаў з усяго сьвету два дні змагаліся за права выйсьці ў cупэр фінал. 6 сьнежня — заключны дзень GBOB. На прэстыжнай пляцоўцы Лёндану сустрэнуцца 15 фіналістаў: 7 зь першага дня і 8 — з другога.
Мэта конкурсу — адкрыць сьвету новыя таленты. У фінал, што ў Лёндане, трапляюць арыгінальныя гурты, якія прайшлі адборачныя туры ў сябе на радзіме.
4 сьнежня ў
Патрапіўся ў жж пост sakaida, якая на ўласныя вочы бачыла выступ «Гурзуфа»:
«Учора адбыўся адбор — 1 дзень, дзе «Гурзуф» выйшаў у супэр фінал і гэта абсалютна ашаламляльна, таму што супернікі былі вельмі моцныя і ўсе сьпявалі і бамбіліна гітарах, а тут вам — 2 чувакі і без гітар, зьдзівілі ўсіх акардэонам. Не прайшлі такія моцныя і якасныя гурты, што я была вельмі зьдзіўленая. Для журы, па ўсёй верагоднасьці, вялікае значэньне мае арыгінальнасьць.»
І сапраўды, «Гурзуфу» ў арыгінальнасьці не адмовіш: сплаў жывога акардэона і запальных бубнаў разам вырабляюць проста неверагодныя рэчы.
Ліст фіналістаў другога дня наступны: Jetstream from the USA; Atmasfera from the Ukraine; Rearview from Germany; Urban Stone from Australia; Lyrical Assault from Canada; Boys in the Band from the Faroe Islands; ExNN from Moldova and A Key Is A Key from Denmark.
Кожны гурт выканае па дзьве кампазыцыі агульнай працягласьцю 8 хвілін. То бок, гурты будуць мяняцца кожныя дзесяць хвілін. Пры тым галоўныя дзьве ўмовы — ніякай фанаграмы і толькі ўласныя творы. Натуральна, задавальненьне гледачам гарантаванае.
Але яшчэ большае задавальненьне гарантаванае пераможцу: прыз у 100 000 даляраў і сусьветны гастрольны тур.
Фінал адбудзецца сёньня ўвечары ў Camden Town, Лёндан.
Фота з фан сайту «Гурзуфа»