Скандальны фатограф «распрануў» Вену: 1840 аголеных людзей на галоўным стадыёне
Учора скандальна вядомы фатограф Спэнсэр Тунік правёў чарговую нудысцкую фотасэсію на венскім стадыёне імя Эрнста Хапэля. Здымкі замоўленыя венскім музэем і прымеркаваныя да фінальнага матчу чэмпіянату Эўропы па футболе, а ў якасьці бясплатных мадэляў выступілі 1840 чалавек.
Фотасэсія прайшла за некалькі гадзінаў 11 траўня. Людзі, якія «ў чым маці нарадзіла» фатаграфаваліся на трыбунах стадыёну, рабілі гэта бескаштоўна і хіба што атрымаюць на памяць фота з аўтографам фотамастака.
Фота AFP.
Цікава, што здымкі арганізаваныя зь ініцыятывы венскага музэя Kunsthalle, і найперш фота будуць прадэманстраваныя менавіта там 23 чэрвеня. Фотасэсія на галоўным стадыёне
Сам Тунік спэц па «распрананьні» людзей перад аб’ектывам сваёй камэры. Год таму ў Мэхіка ён зладзіў фотасэсію з удзелам 18 тысяч аголеных людзей! За такі скандальны падыход да фотамастацтва Туніка некалькі разоў затрымлівалі ў