Вызначаныя новыя памеры аплаты за карыстаньне інтэрнатамі

Так, навучэнцы ПТВ будуць аплачваць 25% базавай велічыні, навучэнцы ССНУ — 35%, а студэнты ВНУ і слухачы падрыхтоўчых аддзяленьняў — 45%. Аплата за карыстаньне інтэрнатам павінна ўносіцца за кожны папярэдні месяц да 25-га чысла.­

Ня будуць аплачваць пражываньне ў інтэрнатах дзяржаўных устаноў адукацыі дзеці-сіроты , дзеці, пакінутыя без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці зь сем’яў вайскоўцаў, якія загінулі (памерлі) альбо сталі інвалідамі пры выкананьні воінскага або службовага абавязку ў Аўганістане або ў іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеяньні.

Дзеці, якія выхоўваліся ў адмысловых вучэбна-выхаваўчых або лячэбна-выхаваўчых установах, у вучэльнях алімпійскага рэзэрву і Менскім вышэйшым авіяцыйным каледжы, а таксама тыя, хто не пражывае ў інтэрнаце ў сувязі са знаходжаньнем на вакацыях або практыцы (вытворчай практыцы) у іншай мясцовасьці, таксама не ўносяць платы за пражываньне.

Выдаткі на ўтрыманьне інтэрнатаў дзяржаўных устаноў адукацыі ажыцьцяўляюцца за кошт сродкаў з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Паводле Белта

12:45, 02/04/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0062 seconds.