У Беларусі складуць рэйтынг навучальных установаў

Асноўным крытэрам для школ можа быць адсотак уладкаванасьці ў жыцьці яе выпускнікоў — дастатак, сямейны дабрабыт, кар'ерны рост. На другім месцы крытэраў — паступленьне ў ВНУ, ССНУ і ПТВ.

­

Для ўсіх навучальных устаноў важным пунктам будзе прафэсіяналізм пэдагогаў. А вось разнастайнасьць спэцыяльнасьцяў і скіраванасьць ВНУ ў пэўную галіну не паўплываюць на пазыцыю ў рэестры.

Як лічаць адмыслоўцы, рэйтынг будзе стымуляваць стварэньне новых формаў працы з навучэнцамі. Такая база дадзеных існуе ў ЗША, некаторых краінах Заходняй Эўропы і ў Расеі.

Паводле СТВ

19:20, 31/03/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3855 seconds.