Адукацыйны праект для маладых маркетолягаў AlterEDU

Youth Marketing League ладзіць з прадстаўнікамі вядучых кампаній Беларусі шэраг сустрэч, аб'яднаных у праекце AlterEDU. Студэнты-маркетолягі і маладыя спэцыялісты, якія лічаць, што будучыня беларускага бізнэсу за імі, могуць пераняць досьвед тых, хто робіць бізнэс сёньня.

 

Моладзевая ініцыятыва Youth Marketing League правяла летась першую бізнэс-гульню для маладых маркетолягаў HeadMade Marketing. Акцыя ўдалася і YML на гэтым не спынілася. Усьведамляючы важнасьць практычнага досьведу пабудовы і вядзеньня бізнэсу, запусьціла новы праект — AlterEDU. Гэта сэрыя сустрэчаў з адмыслоўцамі беларускіх і міжнародных кампаніяў з мэтаю атрыманьня карысных для будучай кар'еры ведаў і навыкаў.

Адна з сустрэчаў праходзіць сёньня, яшчэ плянуецца правесьці тры. У атмасфэры вольнай гутаркі студэнты могуць на роўных камунікаваць з прадстаўнікамі пасьпяховага бізнэсу і даведацца, якімі на сёньняшні дзень могуць быць шляхі разьвіцьця кар’еры і прафэсійнага росту ў нашай краіне.

«Падтрымка праекту AlterEDU — гэта жаданьне падтрымаць маладых маркетолягаў і перадаць ім досьвед прафэсіяналаў, які яны, у сваю чаргу, будуць выкарыстоўваць для пабудовы заўтрашняга беларускага бізнэсу,« — адзначыў Сяргей Буры, кіраўнік аддзелу па карпаратыўных сувязях «Брытыш-Амэрыкан Табака Трэйдынг Компані».

Апроч «Брытыш-Амэрыкан Табака Трэйдынг Компані», якая актыўна падтрымлівае праект, з маладымі людзьмі сустракаліся і сустрэнуцца прадстаўнікі такіх кампаніяў, як «Атлант-М», «АРС Кам'юнікэйшнз», «Анега».

Хаця AlterEDU арыентаваны на студэнтаў-маркетолягаў і маладых спэцыялістаў у сфэры маркетынгу, паўдзельнічаць можа кожны малады чалавек — для гэтага трэба ўдакладніць расклад у блогу Youth Marketing League і даслаць заяўку на ўдзел па адрэсе yml.belarus[сьлімак]gmail.com.

SlaDa 18:07, 26/03/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.082 seconds.