Трэніруй галаву, маркетоляг!

Рабіць карыснае, працаваць галавой і не баяцца быць разумнымі — вось выбар сучаснай моладзі! Таму ўжо другі раз Youth Marketing League і спэцыялізаваны рэсурс Marketing.by запрашаюць амбіцыёзных студэнтаў і маладых спэцыялістаў узяць удзел у першай бізнэс-гульні Беларусі HeadMade Marketing

­

Заяўленыя мэты праекта — павышэньне прафэсійнага ўзроўню маладых маркетолягаў, стварэньне інтэрактыўнага пляцу для абмену ідэямі і пошук зацікаўленых працадаўцаў.

HeadMade Marketing — гэта магчымасьць зрабіць яшчэ адзін крок да мэты — але спачатку трэба папрацаваць. Галавой.

Для гэтага неабходна наведаць сайт headmade.marketing.by, азнаёміцца з правіламі і заданьнямі, выбраць па сэрцу і розуму, даслаць заяўку на ўдзел па адрасе headmade[slimak_@]marketing.by да 28 кастрычніка.

Прыняць удзел у бізнэс-гульні могуць каманды па 1–3 чалавекі ва ўзросьце да 26-ці год. Фіналістаў і пераможцаў праекта чакаюць каштоўныя падарункі, а таксама стажыроўкі ў рэклямных агенцтвах і навучаньне ў вядучых беларускіх бізнэс-школах­.­

­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.