Расея: «Юрыстаў напладзілі — проста нейкі бэбі-бум!»
У Расеі, як і ў Беларусі, плянуецца ўжыць адміністратыўны рэсурс для абмежаваньня колькасьці студэнтаў на прэстыжных спэцыяльнасьцях. Пачнецца ўсё зь юрыстаў. З 1500 ВНУ, дзе рыхтуюць юрыстаў, застанецца 60–70. Дзьмітры Мядзьведзеў лічыць, што гэтага дастаткова для забесьпячэньня краіны юрыстамі, пры ўмове, што ўсе выпускнікі пойдуць працаваць па спэцыяльнасьці.
Адбудзецца скарачэньне колькасьці месцаў падрыхтоўкі юрыстаў у выніку масавай атэстацыі, якую правядзе Асацыяцыя юрыстаў Расеі сумесна зь Міністэрствам адукацыі навукі. З камэрцыйных ВНУ пакінуць толькі «самыя моцныя». Праблему юрыдычных кадраў Дзьмітры Мядзьведзеў падняў у сваім выступе на зьездзе юрыстаў яшчэ падчас свайго кандыдацтва.
Асацыяцыя юрыстаў Расеі падтрымала Мядзьведзева на прэзыдэнцкіх выбарах пасьля таго, як той ухваліў правядзеньне Асацыяцыяй атэстацыі ВНУ.
Міністэрства адукацыі і навукі РФ ўжо даўно намагаецца рэгуляваць колькасьць выпускнікоў дзяржаўных ВНУ, у прыватнасьці, скарачэньнем колькасьці бюджэтных месцаў.
Так, сёньня міністар адукацыі Расеі Андрэй Фурсенка заявіў аб далейшым скарачэньні бюджэтных месцах на эканамічных і юрыдычных спэцыяльнасьцях. Пры тым, колькасьць месцаў застанецца нязьменнай у МДУ і СпбДУ:
«Калі былы транспартны тэхнікум рыхтуе юрыстаў — гэта падман».
Па меркаваньні Алега Кутафіна (кіраўніка працоўнай групы па атэстацыі юрыдычных ВНУ), усяго 60–70 ВНУ па ўсёй краіне змогуць цалкам забясьпечыць рынак працы кваліфікаванымі юрыстамі, калі тыя застануцца ў прафэсіі.
Якім чынам выпускнікоў заахвоцяць заставацца ў прафэсіі? Магчыма, так жа сама, як і
Аднак Кутафін зазначыў, што нельга ня ўлічваць інтарэсы абітурыентаў, якія жадаюць мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і не працаваць па спэцыяльнасьці. Паслугі гэтай катэгорыі мусяць прапаноўваць камэрцыйныя ВНУ, зь якіх пасьля атэстацыі застануцца толькі «самыя моцныя».
Такі плян падрыхтоўкі юрыдычных кадраў выклікаў неадназначную рэакцыю. Але юрысты Асацыяцыі ідэю ўсхвалілі. Чым яна добрая, патлумачыў Алег Малышкін, былы дэпутат Дзярждумы:
«Кесару — кесарава (вы мяне разумееце). Юрыст у сваёй галіне і мусіць гучаць годна. А ў нас у краіне няма каму працаваць — скрозь юрысты ды мэнэджэры. А дзе ж працоўныя? Ня трэба пладзіць шалёную колькасьць юрыстаў, эканамістаў, палітолягаў. /…/ Юрыстаў напладзілі — проста нейкі
бэбі-бум ! Да пачакайце вы ўсе, супакойцеся трохі. Скажыцеякому-небудзь маладому чалавеку: вось табе малаток, забі цьвік. Ён не заб’е, таму што юрыст — пальчыкі тоненькія, пяшчотненькія».