Эўрапейскім статуям залепвалі вусны ў знак падтрымкі беларусаў

У ноч з 18 на 19 сакавіка ў розных гарадох Эўропы маладыя людзі залепвалі вусны гарадзкім статуям ды вешалі шыльдачкі «Эўропа, дай голас беларусам» з мэтаю прыцягнуць увагу эўрапейскага грамадзтва да праблем Беларусі, у прыватнасьці — са свабодай слова.


Фота са справаздачы JEF 2008

Акцыю зладзілі Маладыя фэдэралісты Эўропы — JEF — арганізацыя маладых людзей з розных эўрапейскіх краінаў, якія падзяляюць ідэю аб’яднанай, фэдэратыўнай і дэмакратычнай Эўропы.

Аналягічная акцыя была праведзеная год таму. У 2007, у ноч з 18 на 19 сакавіка ў 60 гарадох Эўропы прайшла акцыя салідарнасьці — гарадзкім статуям сымбалічна залеплівалі вусны, а побач зьмяшчалі плякаты зь інфармацыяй пра Беларусь.

Акцыя паўтарылася й сёлета ў дзесятках эўрапейскіх гарадох. Так, у Варшаве на адну ноч «страцілі голас» статуі Каперніка, Манюшкі і іншых.

SlaDa 17:30, 20/03/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0057 seconds.